Дзяржынская лякарня падала ў суд на Дзмітрыева



Дзяржынская раённая лякарня падала ў суд на лідара кампаніі «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева. Працэс пачнецца 15 студзеня ў Дзяржынскім раённым судзе.

Падставай сталі выступы Дзмітрыева падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў у мінулым годзе. У сваім тэлевыступе палітык паказаў фота абедаў з лякарні. Ён паведаміў, што фотаздымкі зробленыя пацыентамі Дзяржынскай лякарні і абурыўся кепскай якасцю харчавання.

Цяпер адміністрацыя лякарні падала на палітыка ў суд. У лякарні адмаўляюць, што гэта фотаздымкі іх абедаў. Сам палітык упэўнены ў сваёй слушнасці.

Увогуле Дзмітрыеў лічыць, што сутнасць гэтага суда – у абыякавым стаўленні медыцынскіх чыноўнікаў да людзей.

Беларускае Радыё Рацыя