Дзясяты нумар «Слонімскага краю»
Выйшаў з друку дзясяты нумар электроннага бюлетэня “Слонімскі край”, які выдаюць Васіль Герасімчык, Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын.
У свежым нумары чытачы знойдуць шмат новых і цікавых артыкулаў у якіх адлюстравана гісторыя слонімскай зямлі і лёсы яе людзей.
Нумар адкрываецца артыкулам пра слонімскую фалерыстыку, а таксама пра гісторыю прыдарожнай капліцы на былой Скробаўскай вуліцы ў Слоніме.
З цікавасцю чытачы азнаёмяцца з архіўным дакументам, які распавядае пра тое, што з Дзярэчына магчыма існуе падземны ход да Слоніма.
Ёсць на старонках “Слонімскага краю” і матэрыялы пра трагічны лёс слонімскіх бургамістраў міжваеннага часу, пра дзейнасць польскага падполля на Слонімшчыне, пра арандатараў зямель і сенакосаў на слонімскіх прадмесцях Абалонь і Замосце ў канцы 19 стагоддзя і іншыя файныя артыкулы. Цалкам бюлетэнь можна прачытаць тут.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя.