Дзятлаўскую суполку ТБМ узначаліла Алена Абрамчык



У Дзятлаве адбыўся справаздачна-выбарчы сход Дзятлаўскай раённай арганізацыі ТБМ імя Францішка Скарыны. На сходзе прысутнічалі сябры рэспубліканскай Рады ТБМ Сяржук Чарняк і Станіслаў Суднік – рэдактар газеты “Наша слова”.

Сябры арганізацыі ТБМ заслухалі выступленне пра дзейнасць Таварыства беларускай мовы на Дзятлаўшчыне за справаздачны перыяд. Асабліва адзначалася станоўчая справа сяброў ТБМ, якія прымалі ўдзел ва ўшанаванні пісьменнікаў-землякоў у Дзятлаве, а таксама ў вёсках Зачэпічы, Жукоўшчына, Погіры і Труханавічы.

Кіраўніком Дзятлаўскай арганізацыі ТБМ імя Францішка Скарыны аднагалосна была абрана Алена Абрамчык – супрацоўніца Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлаўскі раён