Дзіцячы хоспіс у Гародні распачынае новы праект
Гарадзенскі дзіцячы хоспіс з кастрычніка 2019 году распачынае праект па навучанні людзей з інваліднасцю.
Пра яго адметнасць кажа кіраўніца хоспіса Вольга Вялічка:
– Мы напісалі праект. Дзякуем Пасольству ЗША за тое, што яны падтрымалі нас. Мы зараз набіраем люзей з рознай інваліднасцю – фізічнай або ментальнай, і нам хацелася б паказаць, што атрыманне працы і сам працэс працы вельмі важны для кожнага чалавека. А стан здароўя, канешне, уплывае на нашу працу. Але ж ён не павінен быць вырашаючым – можа чалавек працаваць ці не.
Навучанне людзей з інваліднасцю ў Гародні будзе адбывацца цягам 11 месяцаў тры разы на тыдзень у памяшканні дзіцячага хоспіса, які знаходзіцца недалека ад цэнтра горада на вуліцы Гагарына.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня