Дзяўчаты ў бел-чырвона-белай вопратцы зноў прайшліся па Менску
Прагулкі дзяўчат у бел-чырвона-белай вопратцы і з парасонамі нацыянальнай расфарбоўкі працягваюцца ў Менску.
Чарговае з’яўленне дзяўчат у БЧБ адбылося каля ДК МАЗ на Партызанскім праспекце пад лозунгам «Я гуляю!». Нагадаем, што такія прагулкі сталі штотыднёвымі і працягваюцца ўжо больш за чатыры месяцы.
