Дзяўчаты з бел-чырвона-белымі парасонамі зноў выйшлі на вуліцы Менска



Дзяўчаты з парасонамі ў нацыянальных колерах зноў выйшлі на вуліцы Менска. Такім чынам яны адзначылі пяты месяц жаночых маршаў.

Апошнімі тыднямі жанчыны ў адзенне нацыянальных колераў не папярэджваюць загадзя пра акцыю, яны з’яўляюцца ў розных месцах Менску нечакана і настолькі ж нечакана знікаюць.

Нягледзячы на тое, што за прыхільніцамі чырвона-белага адзення пільна сочаць сілавікі, дзяўчыны працягваюць асвойваць гарадскую прастору, часцей за ўсё пазбягаючы затрыманняў.

Сёння каля двух дзясяткаў дзяўчат прагуляліся па Трактаразаводскаму раёну.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tut.by