Дзяўчыне далі 15 сутак за салідарнасць з Tut.by



26-гадовая Таццяна Нямкевіч 20 траўня вырашыла выказаць сваю салідарнасць з рэдакцыяй Tut.by, але не паспела — дзяўчыну затрымалі. Згодна з пратаколам, Нямкевіч 20 траўня ў Асмолаўцы ўзяла ўдзел у пікетаванні, трымаючы плакат у руках, паведамляюць праваабаронцы.

Справу па арт. 24.23 КаАП 21 траўня разглядзела суддзя Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня.

Па словах дзяўчыны, у момант затрымання яна размаўляла па тэлефоне, а яе плакат ляжаў у пакеце. Таццяна выказала здагадку, што пакет прасвечваўся, таму супрацоўнікі міліцыі змаглі заўважыць яркія літары. Яна патлумачыла, што плакат намалявала сама, каб падтрымаць затрыманых супрацоўнікаў рэдакцыі.

Вынік — 15 сутак.