Эдуарда Пальчыса перавялі ў Жодзіна
Пра гэта паведаміў актывіст Павал Юхневіч. На мінулым тыдні стала вядома, што Эдуард Пальчыс, меркаваны стваральнік і аўтар рэсурсу 1863x.com вядомы пад псеўданімам Jhon Silver, экстрадаваны ў Беларусь з Расеі і знаходзіцца ў СІЗА № 1 г. Менску.
Калі адбыўся ягоны этап у Жодзіна, невядома.
Адвакатка Пальчыса Ганна Бахціна паведаміла Радыё Свабода, што дагэтуль пазбаўленая магчымасці сустрэцца са сваім падабаронным.
Нагадаем, што 9 чэрвеня пад сценамі СІЗА № 1 адбыўся пікет салідарнасці з Эдуардам Пальчысам.
