Эдуарду Лобаву пагражаюць новымі крымінальнымі справамі



Раніай 5-га лістапада ў кватэру бацькоў Эдуарда Лобава зноў прыйшлі супрацоўнікі сілавых структур, на гэты раз з АБЭП. Пра гэта паведаміла Марына Лобава.

“Супрацоўнікі паспрабавалі прайсці ў кватэру, – распавядае маці Эдуарда Лобава спадарыня Марына. – Але я запытала ці маюць яны ордэр? Мне адказалі адмоўна і я ім не дазволіла прайсці. У сваю чаргу я пацікавілася па якой прычыне Эдуарда шукаюць, але мне сказалі “Калі вы нам не гаворыце, дык і мы вам не скажам”. Хаця я лічу, што гэта абуральна, ледзь ні штодня ўламлівацца ў кватэру да людзей нават не паведамляючы па якой прычыне шукаюць майго сына”.

Таксама Марына Лобава адзначыла, што 4-га лістапада Эдуарда шукалі супрацоўнікі Маскоўскага РАУС, якія паведамілі, што на Эдуарда нібыта ўзбуджана крымінальная справа па арт 206 КК РБ (рабаванне).

Нагадаем, што актывіст Маладога Фронту Эдуард Лобаў быў вымушаны з’ехаць з Беларусі з-за пераследу з боку беларускага рэжыму. З чэрвеня 2015 года Эдуард Лобаў ваюе супраць расейскіх войскаў на Данбасе.

mfront.net