Эдварду Дмухоўскаму прысудзілі 10 сутак арышту



Вядомага гарадзенскага грамадскага актывіста Эдварда Дмухоўскага, якога ў ліку іншых ста чалавек затрымалі ў нядзелю 15 лістапада, засудзілі да 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Гэта стала вядома ўвечары 17 лістапада.

Карны судовы канвеер у горадзе над Нёманам працягвае сваю чорную працу. Учора людзям прысуджалі пераважна штрафы, сёння пачаліся ўжо і адміністрацыйныя арышты. У нядзелю за акцыю памяці забітага Рамана Бандарэнкі ў Гародні было затрымана больш ста чалавек – частку з іх змясцілі ў ізалятар па вуліцы Гая, частку ў турму па вуліцы Кірава, а яшчэ частку гарадзенцаў завезлі ў слонімскі ізалятар.

Беларускае Радыё Рацыя