Эфектыўнасць прышчэпак будзе бачна праз 2-3 гады



Рэальная эфектыўнасць прышчэпак ад каронавірусу будзе бачна, як найменей, праз 2-3 гады, – заяўляюць адмыслоўцы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Пакуль усё робіцца ў тэставым рэжыме. Толькі дзякуючы дэталёвым аналізам стане вядома, на які тэрмін прэпараты выпрацоўваюць антыцелы ў арганізме і наколькі доўга захоўваецца імунітэт пасля хваробы.

Па словах Дзмітрыя Паўлава, які летась перахварэў на COVID-19, кожны арганізм па свайму выпрацоўвае антыцелы:

– Сказаць пра тое, колькі будуць дзейнічаць антыцелы. Па свайму досведу скажу, што пасля захворвання, калі я здаваў антыцелы, і прыкладна праз чатыры месяцы яны знізіліся разоў у пяць. Хутчэй за ўсё мова ідзе пра нейкае зніжэнне антыцелаў. Гэтаму захворванню трохі больш за год, канешне мы яго не паўсюдна вывучылі. Тым не менш мы бачым тыя першыя ўскладненні, якія ідуць ужо пасля гэтага захворвання ў людзей, якія перанеслі захворванне.

Па інфармацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў свеце поўны курс прышчэпак супраць каронавірусу пакуль атрымала амаль 6% насельніцтва планеты.

Беларускае Радыё Рацыя