Егіпет не знайшоў доказаў тэракту на борце A321



Егіпецкая камісія не выявіла ніякіх доказаў таго, што прычынай крушэння A321 расейскай авіякампаніі Metrojet быў тэракт.

Пра гэта, паведамляе Reuters, гаворыцца ў папярэднім дакладзе, падрыхтаваным міністэрствам грамадзянскай авіяцыі Егіпта.

«Камітэт па тэхнічным расследаванні [крушэння A321] на дадзены момант не знайшоў нічога, што паказвала б на незаконнае ўмяшанне або дзеянні тэрарыстаў», – гаворыцца ў заяве міністэрства грамадзянскай авіяцыі, паведамляе „Yahoo news„.

Самалёт A321, які выконваў рэйс з Шарм-эль-Шэйха ў Санкт-Пецярбург, разбіўся на Сінайскім паўвостраве 31 кастрычніка. Ўсе, хто быў на борце лайнера 224 чалавекі загінулі. У сярэдзіне лістапада кіраўнік ФСБ Расеі Аляксандр Бортнікаў заявіў, што прычынай крушэння A321 стаў тэракт.

Адказнасць за выбух на борце самалёта ўзяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава».

meduza.io