ЕГУ абвяшчае дадатковы набор студэнтаў на бакалаўрскія і магістарскія праграмы



Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт у Вільні, абвяшчае дадатковы набор студэнтаў на бакалаўрскія і магістарскія праграмы. Набор будзе трываць да 12 жніўня.

Кажа Іна Соркіна, кандыдат гістарычных навук, выкладчык курсаў па культурнай і гістарычнай спадчыне.

Бакалаўрская праграма «Культурная спадчына і турызм» дае падрыхтоўку спецыялістаў у сучаснай сферы выкарыстоўвання спадчыны з акцэнтам на турыстычны бізнес. І магістарская праграма «Культруна-гістарычная спадчына», там таксама акцэнтацыя ўвагі на практычны бок, на падрыхтоўку, ініцыятыву і выкананне культурніцкіх ініцыятыў, звязаных са спадчынай.

Студэнты змогуць атрымаць не толькі акадэмічныя веды, але і паўдзельнічаць ў экспедыцыях і экскурсіях. Адміністрацыя універсітэта ў Вільні, арганізуе зніжкі для платы за навучанне студэнтам. Пра гэта можна даведацца ў сайце ЕГУ.

Кажа Іна Соркіна:

У ЕГУ дзейнічае вельмі мабільная сістэма скідак на навучанне. Напрыклад з першакурснікаў, якія паступілі ўжо сёлета 29% будуць вучыцца бясплатна. Улічваюцца балы, поспехі студэнтаў. І нават можна цалкам бясплатна навучацца, калі вельмі высокі бал.

Нагадаем, што значная частка прадметаў, гуманітарнага і гістарычнага напрамку выкладаецца па беларуску. Працоўнымі мовамі ўніверсітэта таксама зяўляюцца ангельская і расейская.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя