„Экадом” працягваю сваю дзейнасць у замежжы



Грамадская арганізацыі „Экадом” у замежжы працягваю сваю дзейнасць. І гэта нягледзячы на тое, што ў Беларусі яны былі прызнаныя экстрэмісцкім фармаваннем.

Яе прадстаўнікі займаюцца як унутры беларускімі, а так і знешнімі экалагічнымі праблемамі, – распавяла менеджэрка Карына Салавей:

– 17-га кастрычніка 2022 года „Экадом” рашэннем КДБ быў прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем, але мы працягваем дзейнасць. Мы займаемся сваімі ж накірункамі, якімі займаліся і раней. Гэта прававы накірунак, гэта справа БелАЭС і альтэрнатыўныя абнаўляльныя крыніцы энергіі ўнутры Беларусі, дзе ідзе кансультаванне па тым, як гэта робіцца.

„Мы не спынілі нашу працу, нягледзячы на ператрусы, затрыманні нашых сябраў і палітычна матываваную ліквідацыю арганізацыі ў 2021 годзе і экстрэмісцкі статус. Шкадуем, што цяпер у Беларусі „прызнанне” заслуг арганізацый грамадзянскай супольнасці адбываецца такім перакручаным чынам, і працягваем працаваць для новай, „зялёнай” Беларусі”, – дадала яна.

Беларускае Радыё Рацыя