Экалагічную сцяжыну ствараюць у Берасці



Ініцыятыва належыць актывістам грамадскай арганізацыі ’’Ахова птушак Бацькаўшчыны’’. Спецыялізаваная карта будзе рэалізаваная ў рамках праэкту ’’Ахова прыроды, экалагічная адукацыя ў гарадскім асяроддзі’’сумесна з польскай экалагічнай арганізацыяй ’’Зялёная свабода’’ пры фінансавай падтрымцы Злучаных Штатаў Амерыкі.

Адзін з галоўных каардынатараў праэкту з беларускага боку Андрэй Абрамчук падкрэсліў, што, каб зацікавіць моладзевую аўдыторыю – варта даваць больш інтэрактыву па экалагічных пытаннях:

 – Экалагічная сцяжына ствараецца на базе бія-агра станцыі Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэту. У межах гэтай сцяжыны будуць усталяваныя інфармацыйныя стэнды. Будуць распрацаваныя інтэрактыўныя заданні, і адпаведна план інтэрактыўных экскурсій, арыентаваных у асноўным на школьнікаў і студэнтаў.

Асноўная тэматыка экалагічнай сцяжыны – гэта дзікая прырода, што існуе ў межах Берасця. Яе адкрыццё запланавана на пачатак кастрычніку гэтага году.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце  

 

Фота ptushki.org