Экалагічныя ініцыятывы ў Берасці



Зрабілі чысцей Чырвоны Двор і актывізавалі моладзь у Берасці прадстаўнікі грамадскай арганізацыі „Час зямлі!”. Экалагічная акцыя пад іх кіраўніцтвам прайшла 26-га і 27-га чэрвеня, у ёй прынялі ўдзел неабыякавыя да прыроды горада актывісты. Пра ідэю акцыі распавядае адзін з заснавальнікаў аб’яднання і аранізатар мерапрыемства:

– Каб у моладзі развіць нейкае экалагічнае разуменне, выхаванне. Хацелася б гэтымі прыборкамі паказаць, што моладзі цікавая такая праблема, такая дзейнасць, якая менавіта на гэта накіраваная, каб заклікаць людзей да гэтага. Чалавек можа парыйсці і з намі пагаварыць, мы можам заўсёды яго выслухаць. Галоўнае – ініцыятыва і жаданне.

Асноўная мэта арганізацыі – гэта вырашэнне лакальных экалагічных праблемаў з актывізацыяй як мага большай колькасці студэнтаў і тых, хто мае жаданне добра і з карысцю бавіць вольны час.

Беларускае Радыё Рацыя