Экалагічныя катаклізмы на хутары Хмелева
На хутары Хмелева, што ў Жабінкаўскім раёне Берасцейскай вобласці, адбываюцца экалагічныя катаклізмы. Такое меркаванне выказваюць жыхары населенага пункту, якія ўжо не першы год спрабуюць вызначыць, што з’яўляецца прычынай зменаў у флоры і фаўне рэгіёну.
– 10 вішняў расло каля поля. Калі травілі кукурузу, яны ўсе пасохлі. Прыйшлося выкарчоўваць. У гэтым годзе ізноў выкарыстоўвалі хімікаты. – Усе дрэвы пасохлі. 2-3 гады растуць, а пасля прападаюць. Прыходзіцца новыя садзіць.
У выніку людзі сабраліся на талаку разам з прадстаўнікамі мясцовай улады, каб выказаць сваю занепакоенасць ды прэтэнзіі. На талацэ прысутнічаў і старшыня СВК “Хмелева” Барыс Парафянюк, які неадэкватна рэагаваў на працу журналістаў: – Навошта ты мяне фатаграфуеш? Я, карэспандэнт, зараз табе фотаапарат разаб’ю! Не займайцеся паклёпам!
Улада настойвае на правядзенні незалежнай экспертызы самімі жыхарамі, маўляў, расліны альбо жывёлы могуць хварэць не з-за апрацоўкі хімікатамі. Адначасова чыноўнікі прызнаюць, што парушаюцца патрабаванні да адлегласці палеткаў ад падворкаў сялянаў. Хмеляўчане настроены рашуча і чакаюць канкрэтных захадаў ад мясцовага кіраўніцтва ды профільных службаў.[Not a valid template]
Яўген Скрабец, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце Фота аўтара