Экатрапа для людзей з абмежаванымі магчымасцямі



Адмысловую экатрапу для людзей з абмежаванымі магчымасцямі распрацоўваюць прадстаўнікі берасцейскай грамадскай арганізацыі ’’Івалід і асяроддзе’’. Яна будзе створана ў рамках праэкту ’’Дапамагая прыродзе, дапамагаем сабе!’’.

Ідэю аб’яднання падтрымала Бюро па абслугоўванню праектаў Арганізацыі Аб’яднаных нацый («UNOPS», ЗША).

Кіраўнік берасцейскай арганізацыі ’’Івалід і асяроддзе’’ Іван Шмыга распавёў пра тое, у чым актуальнасць і неабходнасць стварэння такой экатрапы:

– Ёсць вялікая праблема для безбар’ернага адпачынку людзям на інвалідных вазках. Наша задача стварыць цэнтр самастойнага пражывання інвалідаў – Зялёны дом.

У рамках праэкту таксама запланавана стварэнне для людзей з абмежаванымі магчымасцяў месцаў для актыўнага занятку спортам, да прыкладу, стральбы з лука або з’яўленне канатнай дарогі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце