Эколагі прэзентавалі мапу расліннасці балотнага масіву Дзікое
Прэзентацыю мапы расліннасці балотнага масіву Дзікое правялі прадстаўнікі грамадскага аб’яднання „Ахова птушак Бацькаўшчыны”. „Яна паўстала ў межах цыклу прыродаахоўных мерапрыемстваў у Белавежскай пушчы,” – распавёў адзін з закладальнікаў выдання Андрэй Абрамчук.
– Гэтую мапу на працягу двух гадоў распрацоўваў інстытут батанікі пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Грумо. На прэзентацыі распавялі: што гэта за мапа, навошта яна патрэбная, якія цяжкасці былі пры яе складанні і якім чынам ёй можна карыстацца ў далейшым для захавання балота Дзікое, для аднаўлення парушанага рэжыму і г.д.
Мапа расліннасці была распрацавана ў межах сумеснай праграмы па аднаўленню запаведнасці Белавежскай пушчы, якая была рэалізавана Франкфурцкім заалагічным таварыствам і арганізацыяй „Ахова птушак Бацькаўшчыны”.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце