Экс-кіраўнік «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Віктар Фянчук — на волі



Віктар Фянчук адседзеў два з паловай гады па «народным артыкуле», цалкам адбыўшы тэрмін. Палітзняволенага асудзілі па ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Згодна з матэрыяламі справы, «ён блакаваў рух транспарту на праезнай частцы і выкрыкваў розныя лозунгі. Падчас расследавання выяўлена яшчэ пяць аналагічных эпізодаў, здзейсненых ім». Фянчук адбываў тэрмін у магілёўскай калоніі № 15.

Беларускае Радыё Рацыя