Экс-мэр Горлаўкі ў самаабвешчанай ДНР аказаўся ўкраінскім разведчыкам



Былы народны мэр Горлаўкі ў самаабвешчанай “Данецкай народнай рэспубліцы” Эдуард Мацюха з’яўляецца супрацоўнікам Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны.

Пасля пяці гадоў працы пад прыкрыццём на тэрыторыі Данбаса ён прыбыў у Кіеў і пагутарыў з журналістамі, паведамляе tut.by.

Між іншым, разведчык распавёў, што паводле яго інфармацыі, Крэмль каардынуе сваю дзейнасць у ДНР, ЛНР, а таксама Абхазіі, Прыднястроўі, Паўднёвай Асеціі праз Камуністычную партыю РФ, а таксама пра тое, што расейцы разглядалі планы рэанімацыі праекта “Новоросія”.

Па словах Мацюхі, у Расеі таксама разглядаюць варыянт чарговага рэферэндуму пра ўключэнне асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей у склад РФ.

Беларускае Радыё Рацыя