Экс-палітвязня Андрэя Іванюшына затрымалі па новай крымінальнай справе
15 гадоў таму
Па новай крымінальнай справе затрымалі менскага байкера Андрэя Іванюшына, які нядаўна выйшаў з калоніі, пішуць праваабаронцы „Вясны”.
Першы раз Іванюшына затрымалі 1 лютага 2021 года. Тады крымінальную справу пачалі за інцыдэнт, калі невядомыя хацелі затрымаць аднаго з матацыклістаў, а астатнія пачалі яго абараняць. За гэта Іванюшына абвінавацілі ў гвалце супраць міліцыянтаў (арт. 364 КК). Яго асудзілі на 2,5 года калоніі, адкуль Іванюшын выйшаў 2 чэрвеня 2023 года.
На пачатку жніўня яго зноў затрымалі. За ўдзел у акцыях пратэсту яму інкрымінуюць „народны” 342-і артыкул КК (групавыя дзеянні, якія груба парушалі грамадскі парадак).