Экс-палітзняволеную арыштавалі на 7 сутак за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”
Экс-палітзняволеную арыштавалі на 7 сутак за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
Па інфармацыі “Медыязоны”, 17 лістапада ў судзе Пастаўскага раёна над былой палітзняволенай з Паставаў Ірынай Палянінай адбыўся суд. Яе арыштавалі на 7 сутак за рэпосты з “Белсату”, “Хартыі-97”, “Nexta” і “Рэальнай Беларусі”.
Нагадаем, Ірыну 8 лістапада выклікалі па позве ў мясцовы РАУС, пасля чаго на волю яна так і не выйшла. 13 лістапада ў судзе Пастаўскага раёна суддзя Наталля Жукава разглядзела справу былой палітзняволенай аб падаўжэнні прэвентыўнага нагляду. Вынікам стала працягненне яго на два гады.
Ірына— жыхарка Паставаў, якую асудзілі да двух гадоў калоніі. Тэрмін Паляніна адбывала ў жаночай калоніі № 24 і ў мінулым лістападзе выйшла на волю.
Беларускае Радыё Рацыя