Экс-старшыню Менскага раённага суда асудзілі на 5 гадоў калоніі



14 траўня Вярхоўны суд Беларусі прызнаў вінаватым у карупцыі былога старшыню Менскага раённага суда Аляксандра Хаванскага і асудзіў яго на 5 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе tut.by.

Пракурор прасіў для Хаванскага 6 гадоў, суд у выніку прызначыў 5 гадоў калоніі. Хаванскага ўзялі пад варту ў будынку Вярхоўнага суду адразу пасля абвяшчэння прысуду.

Аляксандра Хаванскага затрымалі ў чэрвені 2017 года, ён быў пад вартай да сакавіка 2019 года. Потым яго перавялі пад падпіску аб нявыездзе.

Хаванскага абвінавацілі ў тым, што ён фіктыўна ўладкоўваў на працу супрацоўнікаў і частку іхнага заробку забіраў сабе. Шкоды налічылі больш за 22 тысяч рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tut.by