Экскурсія ў Курапаты



Няпэўнае святло кішэнных ліхтарыкаў. Вось і ўсё, што асвятляла народны мемарыял у Курапатах. Экскурсію на месцы масавых расстрэлаў пад Менскам зладзілі Віртуальны музей савецкіх рэпрэсій і Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Распавядае адна з яе ўдзельніц:

Я Ніна Анціповіч, пенсіянерка. Упершыню прыйшла сюды, хоць ведала вельмі даўно пра гэтыя Курапаты. Але я ніколі не думала, што гэта настолькі жахліва, страшэнна. І я думаю, што гэта месца павінна стаць святым для ўсіх беларусаў. У 1935-1937 гг. адбыўся генацыд беларускага народа, лепшыя людзі Беларусі загінулі. І вельмі цяжка і балюча глядзець, што яны вось тут ляжаць.

Экскурсаводка Валерыя Чарнаморцава праводзіць свае экскурсіі па Курапатах прынцыпова бясплатна. Адзінае, што падчас іх мажліва добраахвотна ахвяраваць грошы на падпіску на СМІ для былых вязняў ГУЛАГа.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара