Экспарт турыстычных паслугаў на Гарадзеншчыне
Экспарт турыстычных паслугаў на Гарадзеншчыне у параўнанні з мінулым годам скараціўся амаль на палову і ледзь перавысіў 2 мільёны даляраў.
Траціну экспарту забяспечвае Гародня, а самымі распаўсюджанымі і прыбытковымі лічацца санаторна – курортныя паслугі.
Аднак, санаторныя ўстановы Прынёмання апошнім часам губляюць кліентаў з-за высокіх коштаў і нездавальняючай маркетынгавай палітыкі.
На думку намесніка старшыні грамадскага аб’яднання “Рэспубліканскі турыстычна – спартыўны саюз” Сяргея Каляды, на Гарадзеншчыне варта пашыраць рынак турыстычных паслугаў і шукаць новыя накірункі дзейнасці:
– Патрэбная ўмовы. З’явяцца аб’екты, з’явіцца нейкая сістэма турыстычнага прадукту, які стане прываблівым. Тады трэба выходзіць на сусветны ўзровень і гаварыць: “Спадарства, у нас не толькі прыгожая прырода і прыгожыя людзі. Але ў нас яшчэ ёсць, дзе пераначаваць, нешта цікавае пабачыць”.
Адмоўная сітуацыя ў галіне экспарту турыстычных паслуг на Гарадзеншчыне ў першую чаргу тлумачыцца істотным скарачэннем колькасці расейскіх турыстаў. Фінансавы крызіс і санкцыі прымусілі жыхароў суседняй краіны адмаўляцца ад масавага адпачынку ў беларускіх санаторна –курортных установах.
Нашыя навіны даступныя таксама на сайце рацыя кропка ком. Чарговы выпуск праз гадзіну.
Беларускае Радыё Рацыя