Эксперт: Часам тэму бежанцаў СМІ падаюць як сенсацыю, або хайп



Як сенсацыя, альбо хайп. Найчасцей менавіта так сродкі масавай інфармацыі падаюць навіны пра бежанцаў, асабліва гэта паказалі падзеі ў Еўропе, калі пасля канфліктаў на Усходзе тысячы бежанцаў, напрыклад з Сірыі, шукаюць прытулку ў Еўропе. 20 чэрвеня – Сусветны дзень бежанцаў.

Гэты дзень дае магчымасць прыцягнуць увагу да мільёнаў уцекачоў ва ўсім свеце і да іх надзённых патрэбаў і праблемаў. Вялікую ролю ў гэтым адыграваюць сродкі масавай інфармацыі, — адзначае ўкраінскі медыя-эксперт і журналіст Максім Буткевіч.

– Часта ўкраінскія медыя рэагуюць на нейкія інцыдэнты, выпадкі, падзеі. Вельмі мала хто сочыць пастаянна за тэмай. Прычым украінскія медыя часта асвятлялі гэтыя падзеі ў кранальным выглядзе, аднадушна з расейскімі СМІ, з якімі па іншых пытаннях пазіцыі, канешне, часта маюць супрацьлеглыя. Мы асвятлялі Кёльн не працяглы час, а як сенсацыю, як хайп.

Але найперш трэба выконваць стандартныя прынцыпы журналістыкі, – дадае эксперт.

– Вельмі мала ёсць рэкамендацый, якія датычныя толькі тэматыкі бежанцаў. Ёсць такія асаблівасці, напрыклад, калі-нікалі трэба дакладна ведаць, ці хоча чалавек паказваць свой твар, або называць сваё імя, гэта можа несці небяспеку або яму, або сваякам дома. Але асноўныя правілы – гэта прафстандарты, то бок, ведаць, пра што ты робіш матэрыял, разумець сэнс словаў, якія выкарыстоўваеш.

Сусветны дзень бежанцаў, які адзначаецца 20 чэрвеня закліканы прыцягнуць увагу да мільёнаў уцекачоў ва ўсім свеце і да іх надзённых патрэбаў і праблемаў.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Catholic.by