Эксперты склалі рэйтынг беларускіх гарадоў
Эксперты склалі рэйтынг беларускіх гарадоў. “Цэнтр новых ідэй” падрыхтаваў новы рэйтынг беларускіх гарадоў за 2019 год у пяці вымярэннях.
У рэйтынг увайшлі толькі тыя беларускія гарады, у якіх больш за 50 тысяч чалавек, — у спісе аказаліся 23 населеныя пункты. Аўтары вылучылі 20 паказчыкаў, з якіх пяць ключавых: дэмаграфічная ўстойлівасць, стан эканомікі, узровень жыцця, празрыстасць кіравання, турыстычная прывабнасць.
У агульным рэйтынгу Менск заняў першае месца, набраўшы 82 балы. На другім месцы Гародня – 73 балы, далей Берасце, Салігорск і Віцебск. Затое па якасці жыцця Гародня абагнала сталіцу, а па дэмаграфічнай устойлівасці ў лідарах увогуле раённы цэнтр — Жлобін, Менск па гэтым паказчыку толькі на восьмай пазіцыі.
Беларускае Радыё Рацыя