Экспертыза завода АКБ не адпавядае заканадаўству



Экалагічная экспертыза не адпавядае беларускаму заканадаўству — зварот з такім зместам накіравалі да мясцовых органаў улады ў Берасці прадстаўнікі ініцыятывы „За свой горад”.

Яны не згодныя са схемай працэдуры ў адносінах да шкоднай вытворчасці, кажа кіраўнік арганізацыі „За свой горад” Ігар Маслоўскі:

– На наш погляд, прапанаваная працэдура грамадскай экалагічнай экспертызы з’яўляецца прадуманайя піяр-акцыяй па адцягненні ўвагі органаў улады і грамадскасці ад сур’ёзных пагроз для навакольнага асяроддзя і здароўя чалавека, які нясе завод акумулятарных батарэй.

Прадстаўнікі арганізацыі „За свой горад” звяртаюць увагу на тое, што працэдура правядзення экалагічнай экспертызы па будаўніцтву акумулятарнага завода паблізу Берасця парушае беларускае заканадаўства, а менавіта пастанову Савета Міністраў ад 29 кастрычніка 2010 года.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце