Экстрадыцыі з Расеі чакаюць не менш за тры беларусы, абвінавачаных па „пратэставых справах”
Найменш, як тры беларускія грамадзяніна, абвінавачаныя па крымінальных справах у сувязі з пратэстамі, чакаюць экстрадыцыі ў Беларусь. Пра гэта паведаміў кіраўнік прававых праграм Маскоўскай Хельсінкскай групы Раман Кісялёў падчас анлайн-сустрэчы «Пераслед беларусаў у Расеі».
Усяго, па дадзеных расейскіх праваабаронцаў, пачынаючы са снежня мінулага года ў Расеі былі затрыманы сем фігурантаў крымінальных спраў у сувязі з беларускімі акцыямі пратэсту. Шасцёра з іх застаюцца пад вартай.
Чацвёра затрыманых знаходзяцца ў маскоўскіх ізалятарах, двое – у СІЗА Санкт-Пецярбурга.
Праваабаронца патлумачыў, што, паводле расейскага заканадаўства, лімітаваны тэрмін утрымання пад вартай у сувязі з магчымай экстрадыцыяй складае шэсць месяцаў. Калі за гэты час рашэнне не прынята, фігуранта павінны адпусціць на свабоду, аднак гэта не выключае далейшага станоўчага рашэння аб экстрадыцыі.
Беларускае Радыё Рацыя
