Экстрадыцыю Аляксея Кудзіна аспрэчаць у Еўрапейскім судзе па правах чалавека
Экстрадыцыю Аляксея Кудзіна аспрэчаць у Еўрапейскім судзе па правах чалавека.
Абарона чэмпіёна свету па кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксея Кудзіна мае намер падаць апеляцыю на рашэнне Маскоўскага абласнога суда. У мінулую пятніцу гэтая судовая інстанцыя вырашыла ўхваліць запыт беларускай пракуратуры на экстрадыцыю Кудзіна ў Менск. У Беларусі яго чакае крымінальная справа за „супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў”. Спартоўцу пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. У мінулым жніўні Аляксей Кудзін удзельнічаў у пратэстах у Маладзечне, калі адбыліся сутычкі з сілавікамі.
Маскоўскі абласны суд палічыў, што крымінальны пераслед не з’яўляецца палітычна матываваным і катаванні Кудзіну ў Беларусі не пагражаюць. З гэтым не пагаджаецца яго абарона.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: rh.by