Экстрэмісцкім матэрыялам прызнаны тэлеграм-канал бібліятэкі і музея імя Францыска Скарыны ў Лондане



Міністэрства інфармацыі зноў папоўніла рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Суды зноў актывізаваліся, і ў яго дададзены больш за дзесяць розных рэсурсаў.

Была прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі інфармацыйная прадукцыя наступных рэсурсаў:

тэлеграм-канал бібліятэкі і музея імя Францыска Скарыны ў Лондане;
паўторна прызнаны экстрэмісцкім тэлеграм-канал “Вясна” | Брэст»;
тэлеграм-каналы і чаты „Экспозиция революционного анархизма (Э.Р.А)”, „NSDAP”, „UANTIFA 🇺🇦🏴161”;
старонка ў Instagram «binklby»;
відэа «Эля i Сяргей. Самая пратэсная пара Маладзечна»;
старонкі ў сацсетках і лагатып «NADZEYA INFO Belarus in UK»;
сайт „Информ-Прогулка”;
тэлеграм-канал „Квят-агляд” і яго лагатып;
суполка «Вкантатцы» «ПРАСТОРА КХ»;
акаўнт у TikTok „Моладзевы Блок”, „Franak Viacorka”, „ЗБС”, „Belsat TV”, „Politzek.mе”, „minano”, „Илья Соленков”.