Эладская праваслаўная царква прызнала Праваслаўную царкву Украіны
Праваслаўная царква Элады прызнала Праваслаўную царкву Украіны. Пра гэта 12 кастрычніка паведамілі былы ўкраінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка і зверхнік ПЦУ мітрапаліт Епіфаній.
Парашэнка выказаў надзею, што ў выніку ўсе праваслаўныя цэрквы прызнаюць ПЦУ і ўвойдуць у поўныя зносіны з ёй. Сваім парадкам, мітрапаліт Епіфаній падзякаваў архіепіскапа Афінскага і ўсяе Элады Іераніма і „братоў-архірэяў” за тое, што яны падтрымалі пазіцыю Усяленскага патрыярхата. Гэта „адкрывае магчымасць для ўзаемадзеяння паміж дзвюмя нашымі памеснымі цэрквамі ва ўсіх сферах”, напісаў мітрапаліт Епіфаній на сваёй старонцы ў Facebook.
Эладская праваслаўная царква ўваходзіць у лік буйнешых праваслаўных цэркваў свету. Яна дзеіць на частцы тэрыторыі Грэцыі і займае 11-е месца ў дыптыху аўтакефальных памесных цэркваў.
Напомнім, што ў пачатку снежня 2018 года аб’яднаўчы памесны сабор у Кіеве прыняў рашэнне пра стварэнне адзінай ПЦУ і абраў мітрапаліта Епіфанія яе кіраўніком. Усяленскі патрыярх Варфаламей 5 студзеня 2019 года падпісаў томас аб прадастаўленні ПЦУ аўтакефаліі, а на наступны дзень перадаў яго Епіфанію. У канцы траўня 2019 года Епіфаній прызнаў несапраўднымі ўсе дакументы Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата (УАЦ КП), выданыя пасля 30 студзеня. Варфаламей заявіў, што не прызнае УПЦ КП.
Ва Украіне таксама дзеіць Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП), якая не прызнала рашэнне аб’яднаўчага памеснага сабору і лічыць сам сабор некананічным.
Беларускае Радыё Рацыя