Электраслесар „Палессебуда” супраць гендырэктара



Электраслесар адкрытага акцыянернага таварыства „Палессебуд”, сябра Беларускага Хельсінскага Камітэта і прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Павел Наздра выступіў супраць новапрызначанага генеральнага дырэктара прадпрыемства Уладзіміра Кузьмы.

1A6C7F5D678066C5884D0A9F20EFFDE72649EA25206A05C564pimgpsh_fullsize_distr

Ён звярнуўся з лістом у Камітэт дзяржаўнай бяспекі, каб ранейшая дзейнасць Кузьмы на пасадзе дырэктара аднаго з галіновых прадпрыемстваў „Палессебуд” была разгледжана больш уважліва, як і дзейнасць яго ў якасці генеральнага дырэктара прадпрыемства „Гомельаўтадар”, кажа Павел Наздра:

– Ён яшчэ будучы ў Мазыры дырэктарам УМ №58 дапусціў шматлікія фінансавыя парушэнні ў 2013 годзе, быў суд і з яго ды яго падначаленых спагналі звыш 77 мільёнаў у даход УМ №58. Яшчэ да суда яго прызначылі генеральным дырэктарам – на павышэнне пайшоў чалавек.

Паводле Паўла Наздры там былі шматлікія фінансавыя парушэнні. Камітэтам дзяржаўнага кантролю па Гомельскай вобласці было  выяўлена прыпісак звыш 136 мільярдаў беларускіх рублёў. Уладзімір Кузьма абыйшоўся дысцыплінарным спагнаннем і новым назначэннем назад у Мазыр.

Беларускае Радыё Рацыя