Электронную чаргу ўвядуць на масавых мерапрыемствах у Менску



Паслугамі электроннай чаргі можна будзе скарыстацца на масавых мерапрыемствах у Менску.

Пра гэта журналістам расказаў першы намеснік кіраўніка Цэнтральнага раёна Менска Антон Краеўскі.

„Пілотны праект мабільнага дадатку электроннай чаргі будзе апрабаваны на адкрыцці мотасезона. З дапамогай яго любы наведвальнік свята зможа заказаць і аплаціць ежу на фудкорце, а таксама атрымаць паведамленне аб гатоўнасці заказу”, – сказаў Антон Краеўскі.

Паводле яго слоў, дакладнай назвы ў дадатку пакуль няма. „Хутчэй за ўсё, назва дадатку будзе накшталт Go 2Fest. Яго можна будзе скачаць у App Store або Google Play, устанавіць да сябе на тэлефон і рабіць заказы. Інтэрфейс дадатку цалкам інтуітыўны, складанасцей не ўзнікне. У далейшым мы будзем старацца яго прымяняць на ўсіх гарадскіх мерапрыемствах. Наступным будзе святкаванне 9 мая”, – праінфармаваў першы намеснік кіраўніка Цэнтральнага раёна Менска.

belta.by