Елізавета Строцава: Усе пакаранні зараз несувымерныя ўчынкам
Экскурсаводу і барду, лідару гурту „Гарадскі вал” Раману Абрамчуку прысудзілі 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.
Працэс адбываўся ў судзе Савецкага раёну Менску праз відэасувязь з абвінавачаным, які пасля затрымання быў змешчаны ў ІЧУ на Акрэсціна. Дэталі распавяла яго жонка Елізавета Строцава:
– Ён не быў дома. Прыехаў з працы, паеў і сказаў, што выйдзе ненадоўга. Там быў ланцуг салідарнасці. І літаральна цягам паўгадзіны адбылося гэтае затрыманне. Я пачала тэлефанаваць. Спачатку скідвалі, пасля адключылі тэлефон.
Раман Абрамчук быў затрыманы ўвечары 13 кастрычніка, калі прыняў удзел у ланцугу салідарнасці побач са сваім домам.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: аўтара і са старонкі Рамана Абрамчука ў ФБ