Елку танней будзе купіць, чым ссекчы
У Беларусі з 18 снежня лясная ахова, інспекцыя па ахове жывёльнага і расліннага свету, а таксама праваахоўнікі пачнуць ладзіць рэйды па лясным фондзе краіны, каб папярэдзіць і выявіць факты незаконнай высечкі елак.
Таксама вядзецца ўсталяванне дадатковых фота-відэа камер. “Танней набыць елачку афіцыйна, чым хавацца па лесе з рызыкай быць затрыманым”, – упэўнены ляснік Ігар Пацоўскі:
– Таму трэба ўсё рабіць паводле закона, не трэба ісці ў лес і спрабаваць ссекчы. У нас будуць патрулі разам з супрацоўнікамі МУСа. Штрафы вельмі вялікія. Можна гэта зрабіць законна, і тады гэта будзе каштаваць 15 рублёў за елку ад 2 да 3 метраў – смешныя цэны.
За незаконную высечку елак фізічная асоба атрымае штраф ад 5 да 50 базавых велічыняў, а юрыдычная асоба ад 50 да 300 базавых.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск