Эмблему Дажынак Краўцоў зацвердзіў



Сёлета 14 лістапада ў Слоніме адбудуцца гарадзенскія абласныя Дажынкі. Таму ўсё начальства з Гродна вельмі часта наведвае Слонім. Але час бяжыць, а работы па добраўпарадкавнню Слоніма яшчэ даволі шмат. Тым больш, што на Гродзенскія абласныя Дажынкі плануе завітаць і сам Аляксандр Лукашэнка.

На днях у Слоніме чарговы раз пабываў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, дзе ён правёў рабочую нараду аргкамітэта па падрыхтоўцы да абласных Дажынак. На пасяджэнні яму была прадастаўлена эмблема Дажынак і іншая сувенірная прадукцыя. Эмблема Уладзіміру Краўцову спадабалася. Праўда, слонімцы адзін аднаму пачалі задаваць пытанні: чаму пасярэдзіне сельскагаспадарчых Дажынак на эмблеме намаляваны зубр? Аказваецца, зубр узяты з герба Гродзенскай вобласці, бо Дажынкі ў Слоніме адбудуцца абласныя.

P2KVcU8_eLU

Да абласных Дажынак у Слоніме павінна з’явіцца каля будынка райвыканкама новая плошча з фантанамі, запланаваны капітальныя рамонты гарадскога парку, Дома культуры, некалькіх вуліц і завулкаў.

v-3 v4

 

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара