Эпідэмія бушуе ў вёсках
У Берасцейскай вобласці не засталося ніводнага чыстага раёна ад пандэміі. Як паведамілі вяскоўцы з Івацэвіцкага, Маларыцкага і Берасцейскага раёнаў, эпідэмія бушуе ў вёсках:
– Суседняя вёска – Рэчкі, там увогуле шмат людзей, там веруючыя. Кажуць, што там ужо больш за 20 чалавек у лякарні ляжаць, іншыя – на амаізаляцыі. Дзесьці больш за 30 чалавек.
– Там нават міліцэйскі пост устанавілі. Гортоль – такая вёска. Таксама ёсць людзі.
– Узяць нават Маларыцкі раён, вёска Сушытніца – тры сям’і, вёска Хаціслаў – шмат сем’яў, якія захварэлі. У вёсцы Олтуш – тое ж самае, вёсках Мельнікі, Страдзічы, баптысты там.
Паводле тэлеграм-канала Нехта, рэальная статыстыка адрозніваецца значна ад афіцыйнай. Па яго дадзеных на 13 траўня, выяўлена 27 717 выпадкаў (рэкордны прырост за суткі 1369). Берасцейская вобласць выйшла на чацвёртае месца па захворваннях: 2306 хворых. Каронавірус выяўлены ў 112 раёнах краіны са 118.
Беларускае Радыё Рацыя