Медыкі заклікаюць не збіраць грыбы каля шашы



На Берасцейшчыне медыкі і эпідэміёлагі заклікаюць жыхароў вобласці ўстрымацца ад закупу грыбоў у гандляроў без санітарнай даведкі ды не збіраць грыбы каля шашы альбо ў забароненых месцах

Не кожны жыхар вобласці ведае, як выглядае прыдатны для харчавання грыб і як правільна яго прыгатаваць.

Медыкі паведамляюць, што ўжо на канец жніўня ў вобласці зафіксавана 5 атручванняў. Усе яны мелі розныя стадыі, але абыйшлося без смяротных выпадкаў.

gryby

Пінскі эколаг Таццяна Майсеня распавяла пра прыкметы атручвання, калі неабходна выклікаць хуткую дапамогу:

– Вельмі часта бываюць прыкметы, на якія мы не звяртаем увагі: пагоршыўся зрок і сталі вузкія зрачкі, трызненне, галюцынацыі, стан узбуджанасці, стан, які нагадвае алкагольнае ап’яненне. У гэтых выпадках трэба звяртацца па медыцынскую дапамогу.

Акрамя таксічнасці, грыбы могуць утрымоўваць падвышаную колькасць радыяцыі. Таму ўсе грыбы варта правяраць у лабараторыях. Яны ёсць на кожным рынку ды лясгасе.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя