Епіфаній павіншаваў хрысціян з Раством
Зверхнік Праваслаўнай царквы Украіны мітрапаліт Епіфаній павіншаваў у Facebook хрысціян. якія святкуюць Раство 25 снежня.
„Сама шчырыя віншаванні нашым братам і сёстрам з другіх памесных праваслаўных цэркваў і хрысціянам лацінскага абраду, якія святкуюць сёння падзею Раства Госпада нашага Ісуса Хрыста”, – напісаў ён.
Мітрапаліт падкрэсліў, што Раство яднае ўсіх хрысціян, незалежна ад календара, краіны пражывання ці нацыянальнасці.
„Хай святло гэтага вялікага свята пераадольвае ўсе перашкоды і непаразуменні паміж людзьмі, упрыгожвае душы дабрадзейнасцямі хрысцянскага дабрасумлення, а сэрцы і вусны аб’ядноўвае агульнай асвячальнай малітвай”, – дадаў Епіфаній.
