„Erasmus+” для маладых беларускіх валанцёраў
Польскі фонд імя Роберта Шумана запрашае да супрацы валанцёраў з беларускіх грамадскіх арганізацый. У межах новай праграмы „Erasmus+” беларусы могуць атрымаць новы досвед працы ў аб’яднаннях у шэрагу краінаў Еўразвяза.
Прадстаўнік фонда Марэк Педа распавёў аб праграме “Erasmus+”:
– Запрашаю ўсіх маладых беларусаў да ўдзелу ў праграме “Erasmus+” – гэта новая праграма Еўрапейскай камісіі прызначана для моладзі ва ўзросце ад 13 да 30 гадоў. Гэтыя людзі могуць удзельнічаць у шматлікіх мерапрыемствах гэтай праграмы, адной з яе элементаў з’яўляецца (EVS) European Voluntary Service – Еўрапейскі валантарыят.
Праграма „Erasmus+” накіравана на мадэрнізацыю адукацыі, падрыхтоўку кадраў і працу з моладдзю. Яна дае магчымасць атрымаць досвед працы і валанцёрства за мяжой.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце