Ерусалім: у сутычках на Храмавай гары пацярпелі 65 чалавек
Паводле даных Палясцінскага Чырвонага Крыжа, 65 чалавек пацярпела 11 жніўня ў час сутычык на Храмавай гары ў Ерусаліме. Пры тым 15 палясцінцаў шпіталізаваныя. Такія звесткі падае выданне Haaretz.
Сутычкі пачаліся раніцай, калі соткі іудзеяў паспрабавалі прабіцца праз паліцэйскі заслон і прайсці на гару ў час мусульманскага свята Курбан-байрам.
Колькасць пацярпелых з іўдзейскай грамады дакладна не вызначана. Як мінімум адному з яўрэяў, які пабіўся з палясцінцам, дапамагалі медыкі, інфармуе выданне. У паліцыі заявілі, што траўмаваныя чатырох праваахоўнікаў.
Паліцыянты прымянілі святлошумавыя гранаты і слёзацечны газ, каб спыніць бойкі. Звычайна ў дзень Ід аль-Адха, альбо Курбан-байрам, да мячэту Аль-Акса на Храмавай гары не пускаюць нікога, акрамя мусульман. Аднак у 2019 годзе мусульманскае свята супала з нацыянальным днём жалобы яўрэйскага народу – днём разбурэння Ерусалімскіх храмаў.
Пасля доўгіх перамоваў паліцыя пагадзілася ўпусціць групу артадаксальных іудзеяў на тэрыторыю храмавага комплексу пасля заканчэння мусульманскай малітвы. Яшчэ адной групе дазволілі зайсці пазней, але не больш чым на гадзіну.
Пры гэтым імамы ў мегафон заклікалі аднаверцаў не разыходзіцца, каб не дапусціць захопу Храмавай гары іудзеямі. Беларускае Радыё Рацыя