ЕС і ЗША асудзілі рашэнне аб закрыцці міжнароднай арганізацыі „Мемарыял”



Кіраўнік эўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль настойвае на неабходнасці захавання памяці аб палітычных рэпрэсіях і парушэннях правоў чалавека для развіцця і прагрэсу. У МЗС Нямеччыны лічаць тое, што здарылася парушэннем Масквой міжнародных абавязацельстваў. У амерыканскім Дзярждэпартаменце заклікалі расейскія ўлады спыніць прыгнёт праваабаронцаў.

Нагадаем, напярэдадні Вярхоўны суд Расеі задаволіў пазоў Генпракуратуры, якая дамагалася ліквідацыі міжнароднага гісторыка-асветніцкага таварыства. Расейскія ўлады лічаць „Мемарыял*” замежным агентам.