ЕСПЧ забараніў экстрадыцыю байца Аляксея Кудзіна ў Беларусь
Еўрапейскі суд пагадзіўся з довадамі пра пераслед і магчымасці катаванняў у дачыненні да Аляксея Кудзіна. Паведамляе праваабарончы Цэнтр “ Вясна”.
«Нам далі 39-е правіла, у адпаведнасці з якім маецца забарона на экстрадыцыю, то бок Аляксей павінен знаходзіцца ў Расеі, пакуль канчатковае рашэнне не будзе прынята Еўрапейскім судом. Першае паседжанне не адбылося па той прычыне, што не працуе інтэрнэт, Аляксей не можа прымаць удзел, мы чакаем, калі ўсё запрацуе. Наступнае паседжанне прызначанае на 14:00», — распавяла адвакатка Марыя Красава.
Нагадаем, Аляксей Кудзін быў затрыманы ў Расеі 21 студзеня. Яго абвінавачваюць па артыкуле «Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якія ахоўваюць грамадскі парадак».