Еўрадэпутатка звярнулася да Кацярыны Андрэевай: Вы – сімвал супраціву і надзеі
Дэпутатка Еўрапейскага парламента Дэляра Буркгарт напісала адкрыты ліст палітзняволенай журналістцы Кацярыне Андрэевай да дня народзінаў.
Дэляра піша, што ёй балюча думаць пра тое, што Кацярына, такі малады і адданы праўдзе чалавек, сутыкаецца з настолькі суворымі пераследам проста за выкананне сваёй працы.Дэляра зазначае, што яе абурае несправядлівасць, з якой сутыкнулася Кацярына, і адначасова натхняе сіла палітзняволенай журналісткі.
«Спадзяюся, седзячы ў той калоніі, вы разумееце, што вы не проста нумар ці імя ў спісе. Вы сімвал супраціву, надзеі і нязломнай барацьбы за справядлівасць», – падкрэслівае дэпутатка.
У канцы адкрытага ліста Дэляра яшчэ раз падкрэсліла, што патрабуе неадкладнага вызвалення Кацярыны Андрэевай.
Беларускае Радыё Рацыя