Еўракамісія запусціла анлайн-апытальнік пра сезонны перавод часу



Выконваючы пастанову Еўрапарламента, Еўракамісія запусціла з 5 ліпеня анлайн-апытальнік, дзе жыхары краін ЕЗ могуць да 16 жніўня прагаласаваць за тое, ці хочуць яны захаваць сезонны перавод часу і якому часу яны аддаюць перавагу – летняму ці зімняму, піша Deutsche Welle.

Пасля апрацоўкі вынікаў галасавання будзе прынята канчатковае рашэнне, на які менавіта час раз і назаўсёды пяройдуць жыхары ЕЗ.

„Гэта апытанне з’яўляецца часткай ацэнкі дырэктывы летняга часу ЕЗ, якую камісія пачала, каб ацаніць, ці трэба змяняць правілы. Ён праводзіцца следам за галасаваннем Еўрапейскага парламента па рэзалюцыі аб летнім часе ў лютым 2018 года, а таксама ў сувязі з просьбамі грамадзян і некаторых дзяржаў – членаў ЕЗ”, – гаворыцца ў паведамленні Еўракамісіі.

Больш за ўсё за адмову ад пераходу на летні час выступаюць Літва, Фінляндыя і Польшча. Праведзенае ў сакавіку ў Германіі апытанне паказала, што 73 працэнты рэспандэнтаў падтрымліваюць адмову ад пераходу на летні час.

У ЕЗ пераход на летні час устаноўлены дырэктывай Еўрапарламента і Еўрасавета.

belta.by