Еўрапарламент прагаласаваў супраць аднаразовага посуду і ватовых палачак



Еўрапарламент у сераду большасцю галасоў ухваліў увядзенне забароны на аднаразовую пластыкавую прадукцыю, паведамляе Deutsche Welle.

З прапановай скараціць выкарыстанне аднаразовага пластыка Еўракамісія (ЕК) выступіла ў траўні. У прыватнасці, прапануецца забараніць пластыкавыя трубачкі, ватовыя палачкі, талеркі, сталовыя прыборы. Акрамя таго, у ЕК лічаць неабходным скараціць выкарыстанне пластыкавых кантэйнераў для ежы і кубкаў.

Вытворцаў гэтай прадукцыі ў выпадку прыняцця закона могуць абавязаць кампенсаваць шкоду экалогіі і паведамляць спажыўцам пра тое, як на навакольнае асяроддзе могуць паўплываць вільготныя сурвэткі, цыгарэтныя фільтры, пластыкавыя ўпакоўкі і поліэтыленавыя пакеты.

Як адзначае Бі-бі-сі, законапраект падтрымаў 571 еўрадэпутат, яшчэ 53 выступілі супраць. Цяпер ЕК можа пачаць перамовы з краінамі — членамі Еўрасаюза аб увядзенні забароны.

Згодна з планамі, цэлы шэраг аднаразовых прадуктаў, альтэрнатывы для якіх ужо існуюць, павінны быць цалкам забароненыя ў ЕС з 2021 года. Пластыкавыя бутэлькі мяркуецца збіраць асобна. Пры гэтым да канца 2025 году 90 адсоткаў аднаразовых пластыкавых бутэлек павінны падлягаць перапрацоўцы.

Па дадзеных Еўрапарламента, на долю пластыка прыходзіцца тры чвэрці ўсяго смецця ў сусветным акіяне. У ЕС аднаразовыя вырабы з пластыка складаюць прыкладна палову аб’ёму смецця на пляжах.

TUT.BY