Еўрапейская кавярня аднавілася ў Берасці



У Берасці адноўленыя курсы ў рамках праекту ’’Еўрапейская кавярня – адкрытая прастора Еўропы’’. Яны будуць ладзіцца раз на месяц з удзелам экспертаў з розных галінаў жыцця – ў новай творчай прасторы незалежнага тэатру ’’Крылы Халопа’’.

„Уласнае памяшканне дае магчымасць для стварэння пляцоўкі ў сферы нефармальнай адукацыі”, – распавяла адна з арганізатарак сустрэч Алена Штык:

– Калі гаварыць пра нефармальную адукацыю, то два гады ў Берасці спрабавалі нешта рабіць, але гэтага было мала, бо цяжка ў гэтай сферы працаваць.

Сярод бліжэйшых тэмаў у рамках Еўрапейскай кавярні плануецца гендэрная тэматыка, праца з медыя-прадуктам, сучаснае мастацтва, урбаністыка і так далей. Уваход на мерапрыемствы – бесплатны. За графікам правядзення адукацыйных сустрэч можна сачыць у адмыловых суполках у сацыяльных сетках.

Беларускае Радыё Рацыя