Еўрапейскі дзень супраць смяротнага пакарання
10-га кастрычніка адзначаецца еўрапейскі дзень супраць смяротнага пакарання. Беларусь, гэта адзіная дзяржава ў Еўропе, дзе дагэтуль прымяняецца вышэйшая мера пакарання.
Імем Рэспублікі Беларусь за гады незалежнасці было расстраляна каля 400 чалавек. Смяротнае пакаранне выкарыстоўваюць 23 дзяржавы, гаворыць супрацоўніца польскага аддзялення міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International, Александра Зеліньска (Aleksandra Zielińska):
— Найбольш смяротных прысудаў прыводзіцца ў выкананне ў Кітаі. У гэтай пяцёрцы дзяржаў яшчэ знаходзяцца Іран, Саудаўская Аравія, Ірак і Пакістан. Адразу за імі знаходзяцца ЗША. І гэта краіны якія прывялі ў выкананне больш за 80% смяротных прысудаў у свеце.
Працэдура пакарання смерцю ў Беларусі вылучаецца сваёй жорсткасцю і антыгуманізмам:
— Умовы, у якіх выконваюцца смяротныя прысуды, жудасныя. Сям’я асуджанага не атрымлівае інфармацыі на тэму даты выканання прысуду. Часта яны даведваюцца пра гэта ўжо постфактум. Няма магчымасці развітацца з гэтай асобай. Улады не выдаюць цела сям’і і яны не могуць пахаваць блізкага. Нават інфармацыі пра тое, дзе пахаваная асобы, не паведамляюць.
На працягу гэтага года ў Беларусі было вынесена 4 смяротных прысуды. Апошнім расстраляным сёлета быў Сяргей Вострыкаў, прызнаны судом вінаватым у згвалтаванні і забойстве дзвюх жанчын.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным файле:
Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава